Гимн

ГІМН ЛЕСАВОДАЎ

Музыка: Леанiда Шурмана, Словы: Анатоля Зэкава

 

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,

Ляцiць наперад без аглядкi.

Сыходзім мы, а лесу жыць

I вабіць хараством нашчадкаў.

 

Няма найлепшае красы,

Чым лесу роднага акраса.

Не толькі росцім мы лясы–

Расцём і caмi з iмi разам.

 

У шчаслівы час i ў час бяды,

У якix бы нi былі мясцінах,

Дадому кліча нас заўжды

Зялёная краса Айчыны.

 

Пад пошум соснаў i бяроз

Мы тчэм жыцця свайго аснову.

I слова «лес», i слова «лёс»

Сугучны ўсё ж невыпадкова.

 

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць,

Стралой мільгаюць дні за днямі.

А нам без лесу ўжо не жыць,

Бо ў нас урос ён каранямі.

 

Шумяць бары, шумяць гai

I навяваюць прахалоду.

Удзень i ўноч свой вечны гімн

Лясы спяваюць лесаводам.